Што чытае “суперчытач”?

Источник материала:  

Самага актыўнага чытача, лэдзі любоўнага рамана, міс і містэра фэнтэзі і дэтэктыва выберуць у Навагрудскім раёне.

Лепшых наведвальнікаў бібліятэк раёна і проста заўзятых аматараў літаратуры выявіць раённы конкурс “Суперчытач-2012”, што сёлета праводзяць работнікі Навагрудскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Служыцелі “храма  ведаў” мяркуюць, што конкурс дазволіць узняць прэстыж і культуру чытання, а таксама падтрымае вядучую ролю бібліятэкі ва ўкараненні гэтай справы. “Конкурс праходзіць з пачатку гэтага года, і мы ўжо бачым першыя яго вынікі, якія не могуць не радаваць, — расказвае галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Навагрудскай ЦРБ Святлана Івашкевіч. — У час акцыі “Падары кнігу бібліятэцы” нашы фонды ўдалося папоўніць амаль на трыста трыццаць экзэмпляраў кніг. Найбольш актыўных чытачоў вызначаем па паказчыку — не менш за пяцьдзясят прачытаных кніг у год, а якасць прачытанага праверым у студзені наступнага года на агульным свяце для ўсіх аматараў чытання.

←Октябрьские перемены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика