Вінаградарства ў Беларусі пакуль вымушана існаваць у паўзаконных умовах
27.09.2012 14:48
—
Новости Общества
Вінаградарства ў Беларусі пакуль вымушана існаваць у паўзаконных умовах
Зусім нядаўна ў Мінску ладзілася выстава вінаграду. Насуперак агульнаму меркаванню аб тым, што клімат нашай краіны далека не самы спрыяльны для гэтай ягады, беларусы даказваюць адваротнае. Нашы вінаграда
ры прывезлі на выставу больш за 100 гатункаў вінаграду, вырашчанага на нашай зямлі. Толькі вось гэтая сфера вымушана развівацца не ў цалкам законным умовах. “Законна” вырошчваць у нас можна толькі 6 гатункаў вінаграду.
Вінаградары прызнаюцца: да захаплення гэтай ягадай кожны прыходзіў па-рознаму. Нехта займаецца гэтым прафесійна і ўсё жыццё. Нехта ж пачаў захапляцца вінаградарствам толькі на пенсіі, калі паўстала пытанне чым займацца ў жыцці далей.
Тым не менш ужо зараз, па ацэнках спецыялістаў, у Беларусі расце больш за 500 гатункаў вінаграда. Здаецца, перспектывы для нашай краіны самыя лепшыя? Але ж не. Калі вырошчваць усё што заўгодна на сваім участку закон дазваляе, то займацца продажам вырашчаных на сваім участку сваімі ж рукамі сажанцаў – нельга.
Усё абмяжоўвае Дзяржаўны рэестр гатункаў і драўняна-хмызняковых парод. У ім змяшчаецца спіс раслін, дазволеных для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі. А згодна з ім у нас можна вырошчваць толькі 6 гатункаў вінаграду - “Космас”, “Космонавт”, “Краса Севера”, “Зилга”, “Минский розовый”ды “Супага”. Астатнія ж, як кажуць, па-за бортам закону. І вінаградарства, фактычна, таксама.
Вось тут і ўзнікае праблема, калі ёсць пакупнік,які хоча набыць новы гатунак расліны для свайго ўчастку. Вытворца, які зацікаўлены ў рэалізацыі на рынку сваіх сажанцаў. Але дамовіцца законнымі метадамі ў дадзеным выпадку не прадстаўляецца магчымым.
“Нарвешся – тады і будзеш прыгаць!”
- У прынцыпе мы ж падманваем. Вось прыязджае каранцінная каміссія. Праўда яны мяне толькі адзін раз схапілі. Сказаў, што ў мяне якраз гэтыя 6 гатункаў, якія дазволеныя. Тады праблемаў няма. Але ж усё роўна гэта парахавая бочка! – расказвае вінаградар-аматар Валерый Памельнікаў. - Праблема ў тым, што мяне могуць аштрафаваць. Каранцінная каміссія правярае рынкі. Вось пойдзеш на гандаль, а яны з праверкай прыйдуць ды спытаюцца: адкуль у вас гэтыя чэрэнкі? І такое бывала. Ледзве адгаварыўся!
Вось і кажа вінаградар, што так і атрымліваецца, быццам робіцца гэта ўсё незаконна, назло дзяржаве: - А на самой справе, я думаю, дзяржава шмат чаго губляе, калі забараняе продаж іншых гатункаў вінаграда. У мяне “перабыло” каля 200 відаў, у іншых вінаградараў - па 200-300, і ўсе – розныя. Я вось разважаю – чаму тыя ж аўтамашыны можна любыя ўвозіць? Ды яны ж дарагія! А гэта, што капейкі каштуе – гэта нельга. Я вось не магу зразумець – чаму нельга? Мне тлумачылі гэта тым, што мы можам завезці хваробы нейкія. Але ж калі б і маглі нейкія хваробы завезці, мы б даўно іх завялі.
Да вінаградара зараз звяртаюцца з усяго былога СССР за чэрэнкамі. Але праз мяжу пераслаць ён нічога не можа.
- Там гэта ўсё правярае каранцінная служба і чэрэнкі проста-наўпрост выкідаюцца. Я ўжо спрабаваў іх адпраўляць, але нікуды не даходзіць. Мне здаецца, што гэтыя законы складаюць людзі, вельмі далекія ад вінаградарства. Вось такая справа. Гэта пакуль не нарвешся. А нарвешся, аштрафуюць - дык дадуць 100 ці 200 гэтых базавых велічынь. Ну і тады будзеш прыгаць!
“За свае грошы – вырошчвай што хочаш” На справе атрымліваецца, што закон рэгулюе дазвол на масавае тыражаванне і закладку прамысловых насаджванняў у рэспубліцы. Аднак вырошчваць на сваім учатску чалавек можа ўсе што захоча.
Як прызнаюцца спецыялісты, паклаўшы руку на сэрца, прыходзіцца крыху лукавіць. Па іх словах, розныя інстынцыі часам не вельмі добра разбіраюцца ў гатунках, але ж патрабуюць паперку. Таму каб легалізавана займацца продажам чэрэнкоў, трэба мець у сябе той вінаград, які ёсць у рэестры. Гэта на паперы. А на самой справе рэалізоўваць тое, што есць. То бок - часткова задаволіць дзяржаву, што ты быццам нічога не парушаеш. З іншага боку - задаволіць попыт спажыўца, які хоча набыць менавіта гэта сорт, і ніякі іншы.
- Каля 500, калі не больш, гатункаў вінаграда зараз “ходзіць” па Беларусі. Натуральна, інтэрнэт – рухавік прагрэсу, як і ва ўсім свеце. І як толькі з’яўляюцца нейкія новыя гатункі вінаграду – аматары адразу будуць спрабаваць атрымаць яго, чаго б ім гэта не каштавала, - кажа Уладзімір Усцінаў, навуковы супрацоўнік РУП “Інстытут пладаводства” (п. Самахвалавічы). - Так што атрымліваецца: за свае грошы – вырошчвай што хочаш.
Усё – для спажыўца
Адначасова ж з тым трэба звярнуць увагу на тыя гатункі, што знаходзяцца ў рэестры. Гэта не проста гатункі вінаграду, а гатункі раянізаваныя, то бок падрыхтаваныя для беларускага клімату і ўмоў.
- Устаноўкай раяніравання гатункаў вінаграда займаецца Дзяржаўная іспекцыя па выпрабаваннях і ахове гатункаў раслін. У дадзеным пытанні ў нас праца пастаўлена так – каб спажывец не пакутваў ад таго, што вытворца, напрыклад, нейкі садавод, узяў проста нейкі чэрэнок і прадаў, - тлумачыць Ірына Пашкевіч, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі па семенаводстве. - Сапраўды ёсць і такая праблема. Канешне, у нас ёсць сапраўдныя вінаградары, якія адказна падыходзяць да гэтай справы. Ёсць нейкія старыя гатункі, але яны не ўключаныя ў рэестр. - Але ж гэта вытворчасць. Мы як спецыялісты прытрымліваемся толькі закону. У нас усе гатункі, якія выпраброўваюцца, - тыя і вырошчваюцца. Нічога не перашкаджае таму ж вінаградару прыйсці ў іспекцыю па выпрабаванні гатункаў ды аддаць на выпрабаванні той вінаград, якія яны заяўляюць. Калі ласка. Будуць праведзеныя выпрабаванні гатунку ( - цягам некалькіх год), вызначыныя іх гаспадарчыя прыкметы, марфалогія, - доказы, што гэта менавіта гэты вінаград. То бок тавар будзе абазначаны. Гатунак будзе выпрабаваны – значыцца і будзе вырошчвацца.
Атрымліваецца, што ў дадзеным выпадку, як бы дзіўна не гучала, а ўсё залежыць ад саміх жа вінаградараў. Канкрэтна для рэалізацыі гатунак павінен быць раянізаваны. Каб не было падману, што гэта менавіта гэты вінаград з гэтымі характарыстыкамі. Спажывец таксама хоча мець нейкія гарантыі.
Што ж пагражае вінаградару калі ён прадае “недазволены” вінаград?
- За рэалізацыю нераянізіраваных гатункаў спачатку выпісваецца акт прадпісання аб забароне рэалізацыі, - працягвае Ірына Пашкевіч . - Калі суб’ект гаспадарання ці, у дадзеным выпадку, фізічная асоба, індывідуальны прадпрымальнік не падпарадкоўваецца закону, то бок працягвае дзейнасць – выпісваецца пратакол і судзебная інстанцыя вызначае меру пакарання. Ніхто не абмяжоўвае тое, што вы вырошчваеце на сваім участку. Праблема ўзнікае тады, калі вінаградары выходзяць на рынак. Тут яны павінны прадставіць усе дакументы – што ў іх ёсць матачнік, што ён здаровы, што сажанец будзе нармальны, вырасце ды ўвогуле гатовы для пасадкі і не вымерзне. Канешне, у нас шмат чаго завозіцца і кожны спрабуе атрымаць на гэтым капейку. І гэта можна зразумець. Але з іншага боку – прамысловага вінаградаства як такавога ў Беларусі няма. Тут размова пра аматарскае вінаградартсва. Тут вырошчваць нешта на сваім участку ніхто нікому не забараняе. Распаўсюд самаго сажанца ідзе пакуль толькі ў невялікіх колькасцях, у асноўным толькі на аматарскім узроўні. Таму можа нейкай асаблівы увагі да гэтага з боку дзяржавы покуль не назіраецца.
Такім чынам і атрымліваецца, што вінаградарства пакуль вымушана існаваць у паўзаконных умовах ды толькі на аматарскім узроўні. І псуе тут “надвор’е” не капрызны беларускі клімат, а наша заканадаўства.