Нашы школьнікі наведваюць Польшчу і Германію
Польшча. Варшава.
Міжнароднае супрацоўніцтва паміж школамі пракаментавала начальнік аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Іна Драпеза.– Міжнароднае супрацоўніцтва нашага раёна ў сферы адукацыі ідзе ў рамках дамоўленасці, якая падпісаная паміж школамі. Зараз гэта датычыцца гімназій №3 і №6, якія арганізоўваюць праекты сумесна з Польшчай, а таксама школы №5 і гімназіі №10, якія супрацоўнічаюць з Германіяй. Такая сумесная праца стала для іх ужо традыцыйнай, бо дамоўленасць дзейнічае ўжо шмат гадоў.
Супрацоўніцтва ідзе ў сферы адукацыйных праграм. Таму ў першую чаргу ўвага надаецца адукацыі. Таксама паводле дамоўленасці могуць распрацоўвацца і іншыя тэмы. Напрыклад, як у выпадку са школай №5, якая займаецца тэмай здароўя. Але адукацыя, вядома, выходзіць на першы план, бо менавіта з яе дапамогай мы выхоўваем школьнікаў. Такая супраца прыносіць карысць як беларускім вучням, так і замежным калегам.
Пакуль новых праектаў у раёне не плануецца. Працэс супрацоўніцтва не такі просты, як падаецца. Нельга проста захацець некуды паехаць і праз пару дзён ужо выехаць. Праграма павінна быць узгодненая з Міністэрствам адукацыі. Гэта займае пэўны час.
Аляксандра ПАРАХНЯ.
Фота Настассі РОЎДЫ.