Скандал. Літва анулявала беларускім апазіцыянерам шэнгенскія візы
![](http://www.21.by/pub/news/2012/09/1348734605942378.jpg)
Актывісту антыядзернага руху з Астравецкага раёна, сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Уласевічу і актывістцы экалагічнага руху з Мінска Таццяне Новікавай, якія накіроўваліся ў Літву на міжнародную навуковую канферэнцыю па ядзернай бяспецы, літоўскія памежнікі анулявалі шэнгенскія візы.
Паводле Уласевіча, іх трымалі на мяжы 6 гадзінаў. Разабрацца ў сітуацыі прыязджаў нават дэпутат літоўскага сейма Казімірас Уока.
Уласевіч мяркуе, што ў гэтым былі зацікаўленыя тыя, хто збіраецца будаваць атамную станцыю ў Літве. Паколькі і ён, і Новікава збіраліся выступіць на канферэнцыі з аргументамі супраць будаўніцтва атамных станцый наогул у свеце. Вядома, што ў кастрычніку ў Літве мае адбыцца рэферэндум наконт будаўніцтва атамнай станцыі ў Літве.