Аляксандр Тамковіч прадставіць новую кнігу
25.09.2012
—
Новости Общества

Журналіст Аляксандр Тамковіч сумесна з міжнародным кансорцыюмам “ЕўраБеларусь” прапануе чытачам новую кнігу пра выбітных дзеячаў грамадзянскай супольнасці Беларусі пад назвай “Арытмія, альбо код супраціву”.
У кнігу ўвайшлі 38 нарысаў з унікальнымі фатаграфіямі з сямейных альбомаў вядомых беларускіх дзеячаў. Прэзэнтацыя адбудзецца ў галерэі “Ў” 26 верасня а 5 вечара. Вядучая - народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
"Як медычны тэрмін, як дыягназ, АРЫТМІЯ сведчыць пра вельмі небяспечны, пагражальны стан здароўя чалавека. Як дыягназ палітычны, АРЫТМІЯ сведчыць пра вельмі небяспечны, пагражальны стан грамадства..."