Алесь БЯЛЯЦКІ: «Галоўнае ў жыцці - ведаць, што ты не адзін»

Источник материала:  

25 верасня праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначае свой 50-гадовы юбілей.Сумна, безумоўна, што рабіць гэта даводзіцца за кратамі, але такія рэаліі сённяшняга жыцця, у такіх умовах працуюць праваабаронцы.

Між тым у адзіноце сябе Алесь не адчувае. Яго віншуюць калегі, прадстаўнікі міжнароднай грамадскасці, моладзь… Вось толькі некаторыя вытрымкі з лістоў Алесю Бяляцкаму:

“Алесь! Вы -- наш талісман!”

“З Вамі столькі сяброў, што Вы проста абавязаны трымацца…”

“Заўсёды ёсць шлях лёгкі і цяжкі. Тыя, хто ідзе па лёгкім -- існуюць, хто па цяжкім -- жывуць. Лепш жыць, чым існаваць. Жывіце, Алесь!”

“Мы, будучыя праваабаронцы, дзякуючы Вам, бачым тую перспектыву, чаго можна дабіцца ў жыцці і кар’еры”.

“Алесь! Ты не адзін, і мы не адны!”

-- Вось гэта самае галоўнае ў жыцці -- ведаць, што ты не адзін, -- сказаў сам Алесь. -- Я гэта адчуваю напоўніцу.

Рэдакцыя “Народнай Волі” далучаецца да віншавальных слоў. Трымайцеся, Алесь! Мы -- разам з Вамі!

←Больше всего нарушений условий контракта связано с вопросами оплаты труда - Старовойтов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика