Выбары ў рэгіёне
Учора ў Беларусі прайшлі выбары у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Смаргонская акруга №59 (уваходзіць і Астравецкі раён). Дэпутатам стаў Валерый Уладзіміравіч Кокаш, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”, беспартыйны, 1951 г.н.
Ён быў адзіным кандыдатам у дэпутаты з гэтай акругі.
Маладзечанская гарадская акруга №72. Дэпутатам стала Галіна Баляславаўна Лазоўская, рэдактар аддзела “Радыё Маладзечна” рэдакцыі “Маладзечанскай газеты”, беспартыйная, 1960 г.н.
Маладзечанская сельская акруга №73(уваходзіць і Валожынскі р-н). Дэпутат - Станіслаў Францавіч Кулеш, дырэктар ААТ “Беразінскае”, беспартыйны, 1960 г.н.
Іўеўская акруга №53(уваходзіць Ашмянскі раён). Дэпутат – Наталля Генадзеўна Кучынская, начальнік аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама, 1971 г.н.
Паводле інфармацыі выбарчай камісіі, за яе прагаласавала 41 тысяча выбаршчыкаў, а за Віталя Тадэвушавіча Лянга, вадзіцеля-экспедытара ТДА “ВІТ”, ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі – каля 4 тысяч.
Вілейская акруга №74 (уваходзіць і Мядзельскі р-н). Дэпутатам стаў Віктар Уладзіміравіч Русак, начальнік Галоўнага упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Беларусі, беспартыйны, 1955 г.н., які таксама не меў падчас выбараў канкурэнтаў.
Аддзел інфармацыі.