Выбары трымаюць інтрыгу. Ашмяны і Маладзечна: ён ці яна? (абнаўляецца)

Источник материала:  

Учора ў Беларусі прайшлі выбары у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Сёння яшчэ не ўсе выбарчыя акруговыя камісіі рэгіёна назвалі дэпутатаў.

Смаргонская акруга №59 (уваходзіць і Астравецкі раён). Дэпутатам стаў Валерый Уладзіміравіч Кокаш, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”, беспартыйны, 1951 г.н.

Ён быў адзіным кандыдатам у дэпутаты з гэтай акругі.

Маладзечанская гарадская акруга №72. Дэпутатам стала Галіна Баляславаўна Лазоўская, рэдактар аддзела “Радыё Маладзечна” рэдакцыі “Маладзечанскай газеты”, беспартыйная, 1960 г.н.

Разам з ёй кандыдатам быў Сяргей Багданавіч Малішэўскі, намеснік дырэктара ТАА “Гірама”, член Камуністычнай партыі Беларусі, 1967 г.н.

Маладзечанская сельская акруга №73(уваходзіць і Валожынскі р-н). Свайго дэпутата назавуць пасля паседжання акруговай камісіі - пасля 16 гадзін. Кандыдаты – Станіслаў Францавіч Кулеш, дырэктар ААТ “Беразінскае”, беспартыйны, 1960 г.н., і Таццяна Пятроўна Шамодзі, намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы, беспартыйная, 1968 г.н.

Іўеўская акруга №53 (уваходзіць Ашмянскі раён). Выбарчая акруговая камісія таксама пакуль афіцыйна не аб'явіла пераможцу. Кандыдаты – Наталля Генадзеўна Кучынская, начальнік аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама, 1971 г.н., і Віталь Тадэвушавіч Лянга, вадзіцель-экспедытар ТДА “ВІТ”, – ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Аддзел інфармацыі.

←На гравийном карьере в Алтае нашли бивень мамонта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика