Юныя дынамаўцы яшчэ і гламурныя

Источник материала:  

У Гомелі 200 падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў сталі ўдзельнікамі першага Рэспубліканскага спартыўна-патрыятычнага злёту юных дынамаўцаў Беларусі. За тры дні ўпартых спаборніцтваў высветлілася: каманда Гомельскай вобласці стала ўладальніцай галоўнага кубка. Дарэчы, узнагарод хапіла ўсім, бо было заяўлена 16 намінацый. Гэта і камандныя спаборніцтвы па пейнтболе, міні-футболе, лёгкай атлетыцы, плаванні, перацягванні канату, ваенна-спартыўнай эстафеце...

Камбінаваная ваенна-спартыўная эстафета стала для большасці ўдзельнікаў сур'ёзным выпрабаваннем. Кожная дружына павінна была выставіць каманду, перад якой стаяла задача пераадолець спецыялізаваны марафон з сямі этапаў: даставіць скрыню з боепрыпасамі, разабраць і сабраць аўтамат, запоўніць магазін вучэбнымі патронамі, кінуць дроцікі, эвакуяваць параненага. Тое, што сучасныя юныя дынамаўцы не толькі моцныя, хуткія і спрытныя, але і крэатыўныя, пацвердзіла пазапраграмная намінацыя пад назвай "Дынама"-гламур". Юнымі ўдзельнікамі было падрыхтавана каля 70 фотаздымкаў, якія, на погляд арганізатараў, маглі б стаць упрыгажэннем некаторых глянцавых часопісаў.

Юныя дынамаўцы яшчэ і гламурныя

Другое каманднае месца заваявалі ва ўпартай барацьбе юныя дынамаўцы з Віцебска, мінчане сталі трэцімі. Выступленне магілёўскай каманды адзначана прызам "За волю да перамогі". Арганізатарам сацыяльнага праекту выступіла Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама".

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Повелители поля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика