Антон Сурапін пераехаў са Слуцка ў Мінск

Источник материала:  
19.09.2012 15:00 — Новости Общества


Антон Сурапін пераехаў са Слуцка ў МінскЗ серады журналісту падпіску пра нявыезд перанеслі са Слуцку ў беларускую сталіцу. Адразу пасля свайго пераезду Антон Сурапін завітаў у офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў.

“Я ўчора пераехаў у Мінск. Я ўсё яшчэ шукаю кватэру, але на дадзены момант мне сябра дапамог з жыллём. Дамагчыся змены падпіскі пра нявыезд на Мінск было не цяжка, следчыя абсалютна спакойна на гэта згадзіліся. Зараз я праходжу практыку, а з 1 кастрычніка працягну вучобу ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Спадзяюся, што ў хуткім часе будзе закрытая і крымінальная справа супраць мяне”, — распавёў Антон Сурапін прэс-службе БАЖ.

Падазраваны ў саўдзеле ў перасячэнні мяжы шведскімі пілотамі, распавёў, што пасля вызвалення з турмы ў яго дома ў Слуцку пабывала агулам больш за пяцьдзесят калег. Некалькі соцень тэлефанаванняў было з беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, ад вядомых еўрапейскіх палітыкаў.

“Упэўнены, калі б сёння ізноў паўстала пытанне — публікаваць ці не публікаваць здымкі, я б без сумневу іх публікаваў. Мала таго — сам бы паехаў у Івянец, каб на ўласныя вочы пабачыць інфармацыйную падзею і сфатаграфаваць”, — гаворыць Антон Сурапін.



←Представитель минского профсоюза впервые участвует в Конференции столичных профцентров Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика