У Горках выбары ўжо адбыліся
19.09.2012 10:53
—
Новости Общества
У Горках выбары ўжо адбыліся
Фото: bymedia.net
На участку №3 у Горках за першы дзень датэрміновага галасавання паўдзельнічалі ў выбарах 883 чалавекі - больш за палову выбаршчыкаў са спісу. На ім у асноўным галасуюць студэнты. Вось што распавяла Еўрарадыё назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Галіна Будная:
"Учора ў першы дзень галасавання можна сказаць, што яны проста хваляй туды рынуліся. Я акурат назіраю на гэтым участку. За першыя паўгадзіны з моманту адкрыцця да паловы на адзінаццатую прагаласавалі каля 250 чалавек... Справа ў тым, што сёлета ў нас "Дажынкі" супалі з выбарамі ці наадварот. Яны будуць 21-22 верасня. У Горкі прыедзе вельмі шмат гасцей. Іх трэба некуды сяліць. Таму студэнтам сказалі прагаласаваць і вызваліць інтэрнаты".
На момант закрыцця ўчастка прагаласавалі 883 чалавекі з 1600.