Каля ўніверсама "Фрунзенскі" - хапун: затрымалі пікетчыкаў і журналістаў
18.09.2012 12:46
—
Новости Общества
Каля ўніверсама "Фрунзенскі" — хапун: затрымалі пікетчыкаў і журналістаў
Пікет ладзіла "Zмена" — моладзевае крыло кампаніі "Гавары праўду!"
Як паведаміў у каменатры Еўрарадыё Андрэй Дзмітрыеў, пікет ладзіўся па акрузе, на якой апазіцыйныя партыі і арганізацыі ладзяць байкот. З чым звязанае затрыманне, пакуль не вядома. Пікет ладзілі актывісты "Zмены" — Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў. Яны ладзілі раздачу баршчу за намёкам на вядомае выказванне Лідзіі Ярмошынай.
Сярод затрыманых журналістаў — фатографы Васіль Фядосенка (Reuters), Сяргей Грыц (AP), Таццяна Зянковіч (EPA), відэааператар Аляксандр Баразенка, нямецкія журналісты, Павел Падабед (БелаПАН). Паводле некаторых звестак, фатографу Сяргею Грыцу пры затрыманні разбілі акуляры.

![]() |
Фота: svaboda.org |