Кадравыя перастаноўкі ў "Цмокі-Мінск"

Источник материала:  

Баскетбольны клуб "Мінск-2006" змяняе свой фірмовы стыль. Пачынаючы з сезона 2012-2013 года, прафесійныя каманды спартсменаў будуць выступаць пад афіцыйнай назвай "Цмокі-Мінск". Пра гэта расказаў Аляксандр Куль, дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу.

Сярод шматлікіх азначэнняў "цмок" у беларускім фальклоры лічыцца ўвасабленнем багацця як матэрыяльнага, так і інтэлектуальнага і духоўнага. Але каб атрымаць яго, неабходна працаваць і імкнуцца дасягаць сваіх мэтаў.

Тры каманды баскетбольнага клуба ў новым сезоне выступяць на ўнутранай арэне і ў міжнародных лігах. У "Цмокі-Мінск" у складзе каманды разам з Аляксандрам Кудраўцавым, Аляксеем Трасцінецкім і Аляксеем Лашкевічам будуць гуляць Дзяніс Коршук, Павел Ульянка, Аляксандр Пустагвар, а таксама некалькі замежных легіянераў. Магчымасць праявіць сябе атрымаў Роналдс Руткаўскас, сярод заяўленых — амерыканцы Скот Крыстаферсон і Джуан Сміт, плэймейкер нацыянальнай зборнай Швейцарыі Стэфан Петкавіч. Мужчынская каманда будзе змагацца на чэмпіянаце краіны, на турнірах "Еўрачэлендж" і Адзінай лігі ВТБ.

Змены адбыліся і ў жаночай камандзе, дзе кампанію "старажылам" — Вользе Ісцеляцовай, Вікторыі Панцюх, Кацярыне Урбановіч, Алесі Лаловіч складуць цэнтравая нацыянальнай зборнай Беларусі Вікторыя Гаспер, Каці Раўсберг, Аліна Іардан, Вольга Зюзькова, Яна Паневіна і Таццяна Цырулёва. Надзённай мэтай жаночай зборнай з'яўляецца паспяховае выступленне ў Балтыйскай лізе і заваяванне тытулу чэмпіёнак Беларусі.

Свае спадзяванні і ў каманды рэзерву "Цмокі-Мінск", якая прыме ўдзел у мужчынскім чэмпіянаце краіны. Трэнерам каманды стаў Тадас Сточкус.

Алена ДРАПКО.

←Этот день в истории 18 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика