Участковыя камісіі Оршы перанеслі выбары на 27 верасня і запрашаюць нябожчыкаў да галасавання
16.09.2012 13:48
—
Новости Общества
Участковыя камісіі Оршы перанеслі выбары на 27 верасня і запрашаюць нябожчыкаў да галасавання
Дзіўныя запрашэнні рассылае выбаршчыкам участковая камісія №1 па Аршанскай гарадской акрузе №26, паведамляе сайт spring96.org. Вось такі лісток дастала са сваёй паштовай скрыні жыхарка Оршы Ганна Чумаева, якая пражывае на вуліцы 1-я Чырвоная.
З чатырох чалавек, чые прозвішчы значацца ў гэтым запрашэнні і ўнесены ў спіс выбаршчыкаў, двое ўжо даўно не жывуць і не зарэгістраваныя па дадзеным адрасе, яшчэ адзін ужо некалькі гадоў мае іншае прозвішча. Усіх іх запрашаюць прыйсці на выбары... 27 верасня 2012 г.
У суседнюю кватэру члены камісіі прынеслі запрашэнне прыняць удзел у выбарах нябожчыку Міхаілу Астроўскаму. І таксама 27 верасня.
Варта нагадаць, што выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца ўжо ў наступную нядзелю - 23 верасня.
А вы ўжо атрымалі запрашэнні прыйсці на выбары? А ці заўважылі ў іх якія-небудзь "цікавосткі"? Дасылайце іх нам з каментарыямі!