У мінскім Доме шлюбаў кожнае чацвёртае вяселле - з замежнікам

Источник материала:  
14.09.2012 22:18 — Новости Общества

У мінскім Доме шлюбаў кожнае чацвёртае вяселле - з замежнікам

           


У мінскім Доме шлюбаў кожнае чацвёртае вяселле - з замежнікам. А разводзяцца беларускі найчасцей з арабамі.
 
У мінскім Доме шлюбаў кожнае чацвёртае вяселле - з замежнікам
Фота: Еўрарыдыё

Беларуска Вікторыя выходзіць замуж за кітайца Куньу. Чакаюць дзіця і пакуль не ведаюць, будзе хлопчык ці дзяўчынка.
 
“Пазнаёміліся праз сяброўку. Першы месяц ён ездзіў у Кітай, і мы перапісваліся праз інтэрнэт, там ён і прапанаваў сустракацца. Калі пазнаёміліся, ён вучыўся на другім курсе філалагічнага. Рускую мову ведаў ужо дастаткова добра”, - расказвае Вікторыя.
 
Яе муж цяпер давучваецца. Жывуць разам у Гомелі і… гатуюць адно аднаму нацыянальную ежу. Вікторыя - повар, частуе мужа беларускімі стравамі, Куньу яе - кітайскімі.
 
“Калі я на працы - ён гатуе. Калі я дома - гатую я. Праўда, ён беларускую кухню не вельмі ўспрымае. Ён гатуе нейкія складаныя стравы - з гароднінай, мясам, рысам”, - кажа Вікторыя.
 
Калі Куньу скончыць вучобу, пара збіраецца пераехаць у Кітай.
 
Як высвятляе Еўрарадыё, з пачатку года ў мінскім Доме шлюбаў ажаніліся 5 пар, дзе другая палова - грамадзяне Кітая. Кожны чацвёрты шлюб - з замежнікамі.
 
“Традыцыйна найбольш шлюбаў з расіянамі, потым Германія, Італія. Ёсць і Венесуэла, Перу, Бразілія. Ёсць, калі нявеста замежніца: італьянка, костарыканка, грамадзянка ЗША”, - расказваюць у Доме шлюбаў.
 
У брэсцкім Доме грамадзянскіх абрадаў за паўгода распісалі 56 замежнікаў, якія ажаніліся з беларусамі.
 
“З іх 23 з расіянамі, 18 - з грамадзянамі Украіны, 3 - з грамадзянамі Польшчы і столькі ж - з малдаванамі”, - распавядаюць у брэсцкім Доме грамадзянскіх абрадаў. І дадаюць, што па адным шлюбе было з грамадзянінам Бангладэша і Гвінеі. Экзотыка! Дзяцей пакуль не рэгіструюць.
 
Разводзяцца найбольш з арабамі. Не прыжываюцца, наракаюць у судзе Заводскага раёна Мінска.
 
“Калі з замежнікамі разводы, то найчасцей з арабамі: Турцыя, Егіпет, Эміраты. Любыя арабскія краіны. Радзей італьянцы, іспанцы. Бліжэйшае замежжа зусім няшмат разводзяцца”, - кажуць у судзе.
 
У 2011 годзе, паводле звестак Белстат, у Беларусі зарэгістравалі 86 тысяч шлюбаў. Больш за тры тысячы згулялі вяселле з замежнікамі.

←В Варшаве открылся офис "Хартии-97"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика