За таннымі прадуктамі - у чэргі (фотафакт)
14.09.2012
—
Новости Общества
На фоне чарговых абяцанняў аб падвышэнні заробкаў, беларусы працягваюць эканоміць. У дні зніжак перад крамай сеткі “Віталюр” выстрайваюцца чэргі з жадаючых набыць танныя прадукты.
З 11 да 17 верасня ў крамах “Віталюр” аб’яўлены зніжкі на папулярныя тавары. Гэта нармальная практыка для гэтай гандлёвай сеткі. Менавіта з-за гэтага жыхары Мінска аддаюць перавагу крамам “Віталюр” і едуць у іх за пакупкамі нават з аддаленых раёнаў.
Звычайна вялікія чэргі каля “Віталюраў” можна назіраць перад буйнымі святамі, калі зніжкі асабліва заўважныя. Між тым, у пасляпрацоўны час каля крамы “Віталюр” на станцыі метро Аўтазаводская можна было назіраць такую карціну, як на здымку злева.
Людзей вабілі зніжкі на сасіскі ( з 32200 да 29700), зубную пасту ( з 15900 да 11500), кока-колу ( з 9750 да 7900) і іншыя прадукты.