Калі выпадак выключны...
У 2005 годзе мы пабудавалі кааператыўную кватэру з выкарыстаннем ільготнага крэдыту. У канцы 2011-га крэдыт датэрмінова пагасілі, аднак сям'ю нам захаваць не ўдалося... Пытанне: у выпадку разводу ці дадуць нам дазвол на продаж гэтай кватэры (для размену)?
А. Пруднікаў, г. Мінск.
г. Мінск.Згодна з п. 1.18 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.01.2012 года № 13 "Аб некаторых пытаннях аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў", продаж жылых памяшканняў, пабудаваных з прыцягненнем ільготнага крэдыту, да поўнага яго пагашэння не дапускаецца.
На працягу года з дня пагашэння гэтага крэдыту кватэра можа быць прададзена толькі адпаведнаму выканаўчаму і распарадчаму органу, мясцовай адміністрацыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
Пры адмове мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў набыцці жылога памяшкання продаж на працягу года з дня пагашэння крэдыту ажыццяўляецца з дазволу гэтага выканаўчага і распарадчага органа ў выключных выпадках (пераезд у іншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласніка жылля і г.д.).
Віктар САВІЦКІ