Марафон салідарнасці з палітвязнямі ў Мінску
12.09.2012
—
Новости Общества

Сябры кампаніі “За волю” распачалі марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У рамках марафону штодня ва ўправе партыі БНФ будуць адбывацца канцэрты беларускіх музыкаў.
Сёння а 6 вечара адбудзецца выступленне “Крамбамбулі”. Арганізатары марафону будуць раздаваць наведвальнікам буклеты з інфармацыяй пра кожнага з палітвязняў. Рок-гурты, выканаўцы аўтарскай песні, мастакі ахвотна падхапілі ініцыятыву і пагадзіліся выступаць бясплатна на знак салідарнасці з палітвязнямі і іх сем’ямі.