Прыватны садок ці дзяржаўны?

Источник материала:  

"У Беларусі трэба пашырыць пералік ільгот пры адкрыцці прыватных дашкольных устаноў", — такую думку выказаў на форуме сталічных педагогаў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Прыватны садок ці дзяржаўны?Сёння пры даволі высокіх сярэдніх паказчыках ахопу па краіне дзяцей дашкольнай адукацыяй, па-ранейшаму востра стаіць праблема ўладкавання дзяцей у дзіцячыя садкі ў мікрараёнах-новабудоўлях і раёнах кропкавай забудовы. Не ў поўнай меры задавальняюцца запатрабаванні бацькоў на групы кароткачасовага знаходжання, у садах назіраецца перагружанасць груп (больш за 25-30 дзяцей), перапоўненыя ў тым ліку і ясельныя групы У сувязі з гэтым пэўныя надзеі кіраўніцтва Міністэрства адукацыі ўскладае на развіццё сеткі прыватных дашкольных устаноў.

Сяргей Маскевіч прапанаваў правесці анкетаванне сярод грамадзян, якое дапамагло б адказаць на два пытанні: якія льготы патрэбны прыватным прадпрымальнікам для адкрыцця такога віду ўстаноў, а таксама пры якіх умовах бацькі пажадаюць прывесці сваё дзіця ў прыватную дашкольную ўстанову?

Сёння прыватных садкоў у краіне няшмат — усяго 9, прычым 4 з іх з'яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі вучэбнага комплексу "сад-школа". Але плату за знаходжанне ў такім садку даступнай для сярэднестатыстычнай беларускай сям'і наўрад ці назавеш — каля 500 долараў. У дзяржаўных садках, нагадаем, бацькі аплачваюць харчаванне сваіх дзяцей толькі на 40 працэнтаў, а 60 працэнтаў у харчаванні складаюць дзяржаўныя датацыі. Сума бацькоўскай платы вар'іруецца ад 120 тысяч рублёў да 147 тысяч (у санаторных дзіцячых садках).

У 2000-х гадах распаўсюджванне ў краіне атрымалі сямейныя дзіцячыя садкі. Паколькі будаўніцтва новых дашкольных устаноў каштуе бюджэту даволі дорага, была дадзена магчымасць адкрываць дзіцячыя садкі на даму. Пераважна такія ўстановы адкрываліся ў сельскай мясцовасці. Але сёння ёсць патрэба развіцця такой формы арганізацыі дашкольнай адукацыі і ў гарадской мясцовасці.

Каб зняць праблему дэфіцыту месцаў у дзіцячых садках, упраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама звярнулася да кіраўніцтва рэгіёна з просьбай даць згоду на рэалізацыю пілотнага праекта па размяшчэнні дзіцячага садка на першым паверсе жылога дома. Размова ідзе пра дамы ў мікрараёнах-новабудоўлях, дзе асабліва востра адчуваецца недахоп месцаў у дашкольных установах. Калі пілотны праект будзе прызнаны ўдалым, то практыку размяшчэння дзіцячых садкоў на першым паверсе жылых дамоў мяркуецца распаўсюдзіць пасля Гомеля і на іншыя гарады.

Па інфармацыі Міністэрства адукацыі, за час рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі на 2009—2014 гады ў краіне было пабудавана 40 дашкольных устаноў, адкрыта 2420 груп новых формаў арганізацыі дашкольнай адукацыі, створана 113 дашкольных цэнтраў развіцця дзіцяці, 1021 дзіцячы сад-школа, 83 санаторныя ўстановы дашкольнай адукацыі, 544 групы інтэграванага навучання і выхавання, 2035 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Зараз працягваецца будаўніцтва 17 дашкольных устаноў на 2795 месцаў. Прымаюцца захады па арганізацыі падвозу дзяцей не толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў горадзе.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

←Птиц по осени считали

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика