Беларускі кірмаш: цукеркі з мыла

Источник материала:  
На мінcкай выставае “Восеньскі кірмаш” замест айчынных прадуктаў гасцям прапаноўваюць усходнюю экзотыку. Беларусам падабаецца…

Выстава “Восеньскі кірмаш” адкрылася ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БэлЭКСПО” 4 верасня. Напрацягу тыдня ў самым цэнтры Мінска разгарнуўся сапраўдны… усходні кірмаш. Па невядомым прычынам аргнізатары сазвалі любімую народам “Індыйскую выставу”, але назвалі яе “Беларускі кірмаш”. Бабулі, якія спяшаліся ў былы буданак ВДНГ замест танных гумовых ботаў ад беларускіх вытворцаў знаходзілі парчовыя чахлы і фіранкі з Ірану.

Праўду кажучы, большасць наведвальнікаў успрыняла новы фармат “Кірмаша” спагадліва. Тым больш, што на выставе ёсць чым пажывіцца. У прамым сэнсе -- на кірмашы багаты выбар спецый, сокаў, мёду. Асобнае месца ў сэрцах спажыўцоў, мяркуючы па чэргах, занялі ўсходнія слодычы. Мядовыя арэшкі, мякенькія горачкі рахат-лукуму ды іншыя цукровыя неспадзяванкі для беларускага страўніка вабяць і цягнуць за кішэні. Тут за зморшчаныя кругляшкі курагі 35 тысяч, там за белыя аблачкі лукуму 55, а за маленькія смачненькія арэшкі з кунжутам 75 тысяч… І міма гурбаў рознакаляровай халвы прайсці немагчыма. У выніку мініму 100 тысяч сплыве на слодычы. А яшчэ столькі ж на індыйскую гарбату, якая не можа не спакушаць.

Наглядзеўшыся на разнастайныя смачняшкі, можна развіць нездаровы апетыт, заглядзеўшыся, напрыклад, на мыла. Рознакаляровыя празрыстыя кавалачкі так і вабяць жанчын – “з’еш мяне”. Але пільная прадавачка спыніць – гэта не ў рот, гэтым мыцца.

Для аматараў усходняй раскошы госці з Індыі прывезлі зіхоткія чахлы на падушкі. Тут вам і залатыя ніткі, і пастаральныя сюжэты, і абяцанні рознакаляровых сноў. Варта адзначыць, што набыць драбязу кшталту падушак ці чарговага “шаўковага” платочка хочацца з-за гандляроў. Яны так шчыра нахвальваюць свой тавар, просяць сфатаграфаваць лепшае, робяць такія неверагодныя зніжкі, і, галоўнае, так шчыра ўсміхаюцца, што не магчыма пакрыўдзіць іх і хаця б не ўсміхнуцца ў адказ. Але многія пакупнікі спраўляюцца і ходзяць па выставе з мармуровымі ўрнамі замест твараў. І нічым іх не здзівіць -- ні механічнымі салавейчыкамі, ні шклянымі бусамі, ні ніфрытавымі слонікамі… Беларусы ўсё роўна набываюць, але з большага сувора, разважліва і дакладна. Варта адзначыць, што большасць прыходзяць на кірмаш проста паглядзець, памацаць і набрацца ўражанняў.

Асобныя словы трэбы прысвяціць гандлярам айчынным. Іх на выставе даволі шмат, але прапануюць яны менш экзатычныя тавары: біжутэрыю, пальчаткі, сумкі, адзенне. Камунікаваць з нашымі заўжды складаней і не так прыемна, як з усмешлівымі індусамі. Наш беларускі гандляр, прыціснуты ўсім цяжарам айчыннай эканамічнай рэчаіснасці, спачатку гыркне на фатографа, што здымаць яго тавар нельга. Потым адмовіцца адчапляць са стэнда дарагія бусы -- глядзіце так. На развітанне ўздыхне пагардліва і закаціць вочы. Не з усімі так, але трапляюцца і такія цікавыя экземпляры.

“Восеньскі кірмаш” будзе цягнуцца да 9 верасня, так што нават самыя занятыя і марудныя могуць знайсці час на тое, каб паглядзець на гэты цікавы мікс розных тавараў, нацый і настрояў.












←Сверхнормативная электроэнергия может обойтись пользователям вдвое дороже

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика