Першы занятак для маладых журналістаў - у нядзелю
Першы занятак Школы маладога журналіста ў нядзелю, 9 верасня. Пачатак а 10 гадзіне. Цягам верасня ахвотныя могуць далучацца.
Усе ахвотныя мусяць запоўніць анкету.
Адказы дасылайце на адрас labadzenka@gmail.com.Пытанні анкеты:
1. Імя, прозвішча
2. Дата нараджэння
3. Цяперашняе месца навучання/працы
4. Наяўнасць публікацый ці досвед супрацы са СМІ
5. Матывацыя навучання ў Школцы
6. Гатоўнасць наведваць усе заняткі (тры заняткі ў месяц па суботах ці нядзелях)
7. Гатоўнасць друкавацца ў "Рэгіянальнай газеце".
На базе “Рэгіянальнай газеты” арганізуецца Школа маладога журналіста для моладзі рэгіёна! Заняткі бясплатныя. Будуць праходзіць раз на тыдзень (у суботу ці нядзелю) ў рэдакцыі “РГ” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а).
Заняткі праводзіць журналіст Глеб Лабадзенка.
Працы навучэнцаў будуць публікавацца ў “Рэгіянальнай газеце” ды на сайце газеты www.rh.by
Дадатковая інфармацыя і запіс у школу:
Глеб Лабадзенка:
8-025-684-20-06
labadzenka@gmail.com
skype: labadzenka
Рэдакцыя:
8-029-271-81-04
8-029-676-84-20
тэл. у Маладзечне 76-96-67.
Аддзел інфармацыі.