Чацвёртае золата Ігара Бокія
06.09.2012
—
Новости Общества
Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў 4 верасня чацвёртае золата на лонданскіх Паралімпійскіх гульнях-2012.
18-гадовы бабруйчанін фінішаваў першым у фінале дыстанцыі на 400 м вольным стылем. Пры гэтым ён зноў двойчы за дзень абнавіў сусветны рэкорд. У папярэднім заплыве ён паказаў вынік 4 хв.2,83 сек., а ў фінале больш як на 4 сек. палепшыў сваё ж дасягненне — 3 хв.58,78 сек.
Бліжэйшы канкурэнт Даніла Чуфараў з Украіны адстаў адразу больш як на 7 сек.