Расійскаму рэперу забаранілі выступаць у Беларусі
05.09.2012
—
Новости Общества

Ён лічыць, што прычынай забароны стала песня “Столькі Жыцця”. Першы раз у Мінску Асаі выканаў яе ў лістападзе 2011 года.
Спявак спеў: “Містэр ппрэзідэнт, абдыміце свой народ. Містэр прэзідэнт, абдыміце сваю ўдаву. Містэр Лукашэнка, адпраўляйцеся ў пекла”. Гледачы сустрэлі гэтыя словы авацыяй.
На наступны год, у маі 2012, падчас канцэрту Асаі вымавіў: “Містэр”... і зрабіў паўзу. Заля падхапіла “Лукашэнка, адпраўляйся ў пекла”.
Асаі лічыць, што гэта і стала прычынай занясення яго прозвішча ў чорны спіс гуртоў, якім забаронены канцэрты ў Беларусі. Беларускія ўлады сваё рашэнне не каментуюць. Яны дагэтуль не прызналі на афіцыйным узроўні само існаванне “чорнага спісу” для музыкаў.