Арыштаваны дырэктар «Dankoff Club»
04.09.2012
—
Новости Общества
Дырэктар найбуйнешага забаўляльнага цэнтра сталіцы Юры Данькоў, а таксама некаторыя іншыя прадстаўнікі адміністрацыі арыштаваны. У клубе праводзіцца ператрус.
Як паведаміў "Народнай Волі" лідэр незарэгістраванага Беларускага Камітэта ў падтрымку праў зняволеных "Над бар'ерам" Цімафей Дранчук, які знаходзіцца на месцы падзей, уваходы і выхады ў клуб заблакаваны. Побач знаходзіцца шмат праваахоўнікаў. Унутры людзі ў масках праводзяць ператрус і выманне дакументаў.
На месцы таксама знаходзіцца начальства галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.
Гэта ўжо не першыя "маскі-шоў" у клубе. У канцы жніўня падобным чынам быў затрыманы мастацкі дырэктар клуба па абвінавачванні ў "стварэнні ўмоў для заняцця прастытуцыяй".