Людзі б’юцца за месца ў басейне (фота)

Источник материала:  
У Фрунзенскім раёне Мінска бацькі вымушаны стаяць у начных чэргах, каб атрымаць запаветны пропуск на плаванне.

Натоўп, якія збіраецца ранкам і ўвечары ля аднаго з басейнаў у спальным раёне сталіцы не заўважыць складана. Сотні людзей з дзецьмі акупіруюць тэрыторыю для пераклічкі. Спартыўная ўстанова мае трыста месцаў, жадаючых у разы больш. За дзень да пачатку продажу абанементаў грамадзяне самаарганізуюцца, каб пазбегнуць сутычак. Кажуць, што два гады таму былы бойкі, а ў мінулым дзяжурыла міліцыя.

“Адміністрацыя басейна самавыдалілася з працэсу размеркавання месцаў, -- распавядае нам мясцовая жыхарка Святлана, якая таксама стаіць у чарзе. – Самі складаем спіс і дзяжурым тут ўначы, каб ніхто не саставіў свой альтэрнатыўны”.

Вэрхал з абанементамі цягнецца ўжо некалькі гадоў. З чатырох басейнаў Фрунзенскага раёна зараз працуе толькі два. Іншыя на рамонце. Кажуць, што невялічкі школьны басеенчык надзвычай папулярны ў народзе з-за сваёй таннасці. Абанемент на месяц у некалькі разоў таннейшы, чым у другім месцы.

Вось і душацца людзі ў чэргах. Займаць чаргу пачынаюць а пятай раніцы і стаяць, пакуль не атрымаюць запаветны гадавы абанемент. Менавіта гадавы – лепш не рызыкаваць і не выпадаць з абоймы шчасліўцаў тых, хто дарваўся да вады.






←Эксперт: миссия "продвинутого слоя" — профессионально работать на будущее Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика