АБЗАЦ
Буйны груз алюмініевага сплаву затрыманы ў Лепельскім раёне. У аўтамабілі МАЗ-МАН з паўпрычэпам жыхар Вілейкі перавозіў без суправаджальных дакументаў 20 т сплаву на Br340 млн. Груз затрыманы.
У Ваўкавыскім раёне праводзіцца праверка па факце гібелі машыніста бульдозера пасля сутыкнення з экскаватарам. Няшчасны выпадак здарыўся ў мелавым кар'еры. Згодна з папярэдняй версіяй, машыніст экскаватара пры павароце зачапіў бульдозер, што стаяў побач. Былі разбураны кабіна і бакі бульдозера. Для тушэння паліва, якое загарэлася, прыехалі пажарныя. Як мяркуецца прычынай трагедыі з'явілася парушэнне тэхналагічнага працэсу пры распрацоўцы новага радовішча..
Упершыню за ўсю гісторыю правядзення сусветных чэмпіянатаў лесарубаў у трыццатых па ліку спаборніцтвах, якія стартавалі ўчора ў Мінску, прымае ўдзел жанчына. У юніёрскай групе (да 24 гадоў) ёсць дзяўчына з Люксембурга.
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі мінчаніна на лыжаролернай трасе. Мужчына 1971 г.н. катаўся на роліках на спецыяльнай трасе па праспекце Пераможцаў у Мінску. Згодна з папярэдняй версіяй, нечакана яму стала дрэнна, ён упаў і ўдарыўся галавой аб асфальт. Устаноўлена, што на здароўе чалавек не скардзіўся, вёў здаровы лад жыцця. Ён памёр да прыезду "хуткай".
ПОЎНЫ АБЗАЦ У Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы малады бегемот прабраўся на тэрыторыю прыватнага запаведніка, заскочыў у басейн і захрас там. Ніякага спосабу выбрацца ў яго не было. Каля басейна сабралася група экспертаў, якія доўга вырашалі, як вызваліць жывёліну з палону. Для пачатку плануецца асушыць басейн, усыпіць бегемота і падняць яго з дапамогай будаўнічага крана. Заолагі мяркуюць, што бегемот трапіў на тэрыторыю прыватнага запаведніка, уцякаючы ад варожа настроеных самцоў са свайго статка.