Белгідрамет перадаў на сённяшнюю ноч і суботу штармавое папярэджанне
24.08.2012
—
Новости Общества
![](http://www.21.by/pub/news/2012/08/1345819922259408.jpg)
Фота Зоі ХРУЦКАЙ.
25 жніўня (субота) пры перамяшчэнні актыўных атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы па паўднёвай палове Беларусі, чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20м/с.Паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на pogoda.by.
Ноччу 25 жніўня па паўднёвай палове Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. У ноч на 25 жніўня па Мінску чакаецца навальніца.
"Наша ніва".