Разыграны рэкордны для Беларусі джэк-пот

Источник материала:  

Цяпер кампанія "Спорт-пары" актыўна шукае ўладальніка самага вялікага джэк-пота за ўсю гісторыю грашовых выйгрышаў у краіне. Удумайцеся толькі: яго сума складае 2 439 325 200 рублёў!

Шчаслівая камбінацыя лічбаў, якая і вызначыла будучага мільярдэра, выпала 22 жніўня ў 404-м тыражы гульні "Спортлато 5 з 36" і вырашыла лес дзевятнаццатага па ліку джэк-пота. Да сумы амаль у 2,5 мільярда рублёў ён дарос за паўгода. Ужо вядома, што новаспечаны пераможца зрабіў аўтастаўку на 40 тысяч рублёў. Яшчэ ў кампаніі адзначылі, што гэты джэк-пот стане пятым па ліку, уладальнікам якога стане гулец, які зрабіў стаўку ў Брэсце.

Дарэчы, зусім нядаўна, 14 жніўня, 100 мільёнаў рублёў у "Кена" выйграў жыхар Салігорска, які зрабіў аўтастаўку на 4 тысячы рублёў у 934-м тыражы. Паводле яго слоў, гуляе ён не часта і пераможную стаўку зрабіў выпадкова, наўдачу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В детсадах Гомельской области не хватает мест для 3.000 детей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика