"Літаратура і мастацтва" і газета "Звязда" аб'яднаюцца ў холдынг да 1 кастрычніка

Источник материала:  
23.08.2012 17:13 — Новости Общества

“Літаратура і мастацтва” і газета “Звязда” аб’яднаюцца ў холдынг да 1 кастрычніка

           


Аб гэтым журналісту TUT.BY рассказалі ў “ЛіМе”. Нагадаем, у выніку аб’яднання з’явіцца выдавецкі дом “Звязда”, які, магчыма, узначаліць ініцыятар і арганізатар аб’яднання, галоўны рэдактар газеты “Звязда” Алесь Карлюкевіч.

Плануецца, што тэматыкай новага выдавецтва будзе культура.
 
Пакуль асаблівых змен у холдынгу "Літаратура і мастацтва" не заўважылі. Першы намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы "ЛіМ" Алесь Бадак рассказаў TUT.BY, што, па сутнасці, яго ўстанова далучаецца да “Звязды”, таму ўсе пытанні трэба адрасоўваць кіраўніцтву газеты. “Усе выданні, якія на сённяшні дзень уваходзяць у рэдакцыйна-выдавецкую установу “Літаратура і мастацтва” (газета "Лiтаратура i мастацтва", часопісы "Полымя", "Маладосць", "Нёман", "Вожык". - TUT.BY) застаюцца. Мы пакуль чакаем, калі будуць падпісаны канкрэтныя дакументы”, - паведаміў Алесь Бадак.
 
Пакуль супрацоўнікі выдавецтва не скарачаліся, толькі атрымалі ўведамленне аб рэагранізацыі ўстановы: “Усе творчыя стаўкі засталіся, нават, бяром новых работнікаў, калі ў штаце не хапае. Прымусова ніхто нікога не звальняў – гэта я магу сказаць адназначна”.
 
Праўда, як стала вядома, з 1 жніўня працы пазбавіўся загадчык аддзела прозы пісьменнік Андрэй Федарэнка, які, дарэчы, заняў сёмае месца ў рэйтынгу самых паспяховых пісьменнікаў Беларусі партала TUT.BY.
 
Як пракаментавала кіраўніцтва “Літаратуры і мастацтва”, у Андрэя Міхайлавіча скончыўся кантракт. Яму было прапанавана перайсці на поўную стаўку, але пісьменнік адмовіўся. “Вы ж разумееце, пасада, якая патрабуе заўсёднай работы з аўтарамі, не можа займаць толькі паўстаўкі”, - кажа Алесь Бадак.

Галоўны рэдактар газеты "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч размаўляць с журналістам адмовіўся, спаслаўшыся на занятасць.

←Два человека погибли при падении воздушного шара в Словении

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика