Мінэканомікі адзначае актывізацыю малога і сярэдняга бізнэсу
Эксперты Мінэканомікі падлічылі, што за першае паўгоддзе сёлета колькасць суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва павялічылася на 11 тысяч 321 адзінку, або амаль на 4 працэнты.
Усяго, паводле інфармацыі Міністэрства па падатках і зборах, па стане на 1 ліпеня ў падатковых органах зарэгістравана 393 496 суб'ектаў гаспадарання, з якіх 324 714 адносяцца да сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (індывідуальных прадпрымальнікаў — 227 031, мікраарганізацый — 84 600, малых арганізацый — 110 704, суб'ектаў сярэдняга прадпрымальніцтва — 2379).
Падобная тэндэнцыя пашырэння малога і сярэдняга бізнэсу назіраецца і на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў і на вёсцы. Зараз на гэтых тэрыторыях функцыянуе 107 111 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Сяргей КУРКАЧ.