Пенсіянер памёр на прыступках крамы
18.08.2012
—
Новости Общества

Па словах відавочцаў, пажылы мужчына выходзіў з крамы з пакупкамі і раптоўна ўпаў. Нехта выклікаў міліцыю, прыняўшы мужчыну за п'яніцу - у гастраноме ёсць так званы «штучны аддзел» і нярэдка там можна пабачыць моцна п’яных людзей. Такім чынам, міліцыя прыехала да хуткай і праваахоўнікам засталося толькі канстатаваць смерць пенсіянера.