Найлепшы муж — з Баранавічаў?

Источник материала:  

Выпадковая камандзіроўка ў Баранавічы скончылася для мяне некалькімі высновамі. Па-першае, мясцовыя жыхары толькі і робяць, што купляюць ювелірныя ўпрыгажэнні. Па-другое, жыхары Баранавічаў вельмі ветлівыя. Па-трэцяе, там больш падрыхтаваны да сустрэчы замежнікаў, чым у Мінску.

Найлепшы муж — з Баранавічаў?Зараз растлумачу, адкуль такія думкі. Пасля таго, як я скончыў у горадзе ўсе справы, засталося некалькі вольных гадзін да адпраўлення цягніка. Вырашыў пашпацыраваць трошкі ды паглядзець на Баранавічы больш уважліва, бо аказаўся тут упершыню.

Першае месца, куды я выправіўся, — гэта, натуральна, вядомы музей Баранавіцкага аддзялення чыгункі (тым больш, што сёлета святкуецца 150-годдзе Беларускай чыгункі). Прыемныя супрацоўніцы музея прачыталі мне цэлую лекцыю аб гісторыі беларускай чыгункі і нават ні рубля за гэта не ўзялі — наведванне бясплатнае. Між тым, музей вельмі цікавы, асабліва тая яго частка, якая знаходзіцца пад адкрытым небам. Там выстаўлены розныя цягнікі, вагоны, дрызіны і іншыя экспанаты, якія хоць нейкім чынам маюць дачыненне да чыгункі. З музея нават сыходзіць не хацелася — так прыязна да мяне паставіліся экскурсаводы. Аднак праз пяць хвілін я даведаўся, што ўсе жыхары Баранавічаў аднолькава ветлівыя. На аўтобусным прыпынку мне не толькі расказалі, як даехаць да цэнтра горада, але і амаль што асабіста туды правялі. Адна жанчына ў аўтобусе нават прадала мне квіток, каб я не ішоў праз увесь салон да кіроўцы.

Найлепшы муж — з Баранавічаў?Выйшаў на галоўнай плошчы і пачаў свой невялікі шпацыр. Рух такі, як на праспекце ў сталіцы. Шмат розных крам. Аднак самае цікавае, што з іх толькі некалькі прадуктовых, а астатнія — з абуткам, мэбляю, камп'ютарнай тэхнікай і гэтак далей. Але больш за ўсё — ювелірных крам. Мяне гэта неяк здзівіла: такой канцэнтрацыі ювелірных крам я не сустракаў нават у Мінску. Відаць, баранавіцкія мужчыны вельмі любяць сваіх жонак і часта купляюць ім розныя ўпрыгажэнні:). Вучыцеся, мінчане!

Яшчэ я заўважыў, што на маім шляху не патрапілася ніводнай кавярні. Адшукаць адну атрымалася толькі недалёка ад кінатэатра. Вельмі хацелася схавацца ад спякоты — зайшоў. Пагартаў меню — і тут было самае вялікае маё здзіўленне: усе стравы запісаны па-руску і па-англійску. Няхай ужо там няма беларускай (гэта асобная размова), але англійскай і ў сталіцы, бывае, не адшукаць. А Мінск, між іншым, хутка наведае шмат замежных турыстаў і есці яны абавязкова дзесьці будуць. Таму, як кажуць, "рэспект" Баранавічам, а Мінску — браць прыклад. Але не ва ўсім. Давялося мне пабываць і ў месцы агульнага карыстання на вакзале. За што там "здзіраюць" 1500 рублёў — для мяне загадка. Сэрвіс, мякка кажучы, на ўзроўні савецкага часу. Да таго ж яшчэ і з велізарнымі вокнамі, што выходзяць на двор. Плата, напэўна, за відовішча...

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Фота аўтара.

г. Баранавічы

←Смотрите в среду вечером на "Беларусь 1" специальный репортаж "Сирия. В кольце друзей".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика