Паспелі да дажджоў
На Гомельшчыне завершана масавая ўборка збожжа
Да надыходу дажджлівага надвор'я сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гомельскай вобласці паспелі завершыць масавую ўборку зерневых і зернебабовых культур. Цяпер тэхніка пераходзіць да ўборкі збажыны ў сялянска-фермерскіх гаспадарках і на прысядзібных участках насельніцтва.
На раніцу 13 жніўня на рахунку хлебаробаў рэгіёна было 955557 тон збожжа. Гэта на 181,3 тысячы тон больш, чым летась. Па валавым зборы збожжа лідзіруюць Рэчыцкі і Рагачоўскі раёны. Сярэдняя ўраджайнасць у вобласці складае 28,4 цэнтнера з гектара. Больш за 30 цэнтнераў збожжа на круг атрымана ў Буда-Кашалёўскім, Добрушскім, Мазырскім, Рэчыцкім і Рагачоўскім раёнах. Калі ў сярэднім у Рэчыцкім 36 цэнтнераў, то ў КСУП "Агракамбінат "Холмеч" гэтага раёна сярэдняя ўраджайнасць зерневых склала больш за 60 цэнтнераў з гектара. Сярод абсалютных лідараў жніва па-ранейшаму экіпаж гэтай гаспадаркі ў складзе Валянціна Саламахі і Аляксандра Граня. На камбайне "Сlааs-Lехіоn-600" механізатары намалацілі 3155 тон збожжа. Кіроўца Мікалай Талкачоў з калгасу "50 гадоў Кастрычніка" Рэчыцкага раёна на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 3313 тон збожжа. Чатыры экіпажы на Гомельшчыне змаглі намалаціць 2 тысячы і больш тон збожжа, а 247 перавысілі мяжу ў 1000 тон.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.