Памідорнае дзіва...
14.08.2012
—
Новости Общества
Маладзечанскі рынак ломіцца ад памідораў. Але здзіўляе іншае: кошты на памідоры з малдовы і Украіны нашмат ніжэйшыя чым з Іўя, Любані і Брэста.
Прыкладам, памідоры з Лебедзева (5 км. ад маладзечна) можна набыць за 18 тыс., а гэткія ж з малдовы – за 11 тыс. рублёў. Самыя распаўсюджаныя, папулярныя гатункі – Андрамеда, Чорны прынц, Жэроніма і Пярсей. “Можа, таму і купляем танныя ўкраінскія і малдаўскія таматы, бо беларускіх не дакупіцца”, – кажуць месцічы. Прадаўцы, роўна як і адміністрацыя рынка, запэўніваюць, што ў імпартных таматаў зусім адсутнтчаюць хімічныя дабаўкі. Яны – абсалютна натуральныя.
Чаму ж тады беларускія гандляры трымаюцца сваіх цэнаў?..