Палякам, якія збілі беларусаў у Варшаве, пагражае да 3 гадоў турмы
14.08.2012 15:10
—
Новости Общества
Палякам, якія збілі беларусаў у Варшаве, пагражае да 3 гадоў турмы
Пра гэта "Еўрарадыё" распавялі ў варшаўскай паліцыі.
“Двум мужчынам, якіх раней затрымала паліцыя, выставілі абвінавачанне ў збіцці. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі”, - распавядае "Еўрарадыё" прэс-сакратар галоўнага офіса варшаўскай паліцыі Марыюш Мрозэк.
Нагадаем, 12 жніўня псеўдафанаты польскай "Легіі" збілі беларускіх эмігрантаў і журналістаў, якія збіраліся гуляць у футбол на арандаванай пляцоўцы. У панядзелак з’явілася інфармацыя пра затрыманне чатырох чалавек, якія ўдзельнічалі ў збіцці беларусаў. Абвінавачванні атрымалі толькі двое з іх. Ці ўдзельнічалі ў бойцы іншыя, зараз высвятляецца.