Сцягі з Пагоняй могуць залунаць ля пасольстваў Літвы

Источник материала:  

Міністэрства замежных спраў Літоўскай рэспублікі згаджаецца, каб гістарычны сцяг Літвы з Пагоняй вывешваўся ля дыпламатычных прадстаўніцтваў краіны за мяжой.

Міністэрства замежных спраў хоча, каб у Законе аб дзяржаўным сцягу з’явіўся наступны запіс: “Грунтуючыся на нормах міжнароднага права, дыпламатычных пратаколах і гістарычных традыцыях літоўскі гістарычны сцяг павінен заўсёды вывешвацца побач, над або паблізу дыпламатычных прадстаўніцтваў Літоўскай Рэспублікі, консульстваў ці філіялаў гэтых устаноў або паблізу будынкаў спецыяльных місій, якія існуюць за мяжой”.

Дзяржаўны сцяг Літвы:


На думку канцлера МЗС Літвы Валдаса Латсаўскаса Пагоня на чырвоным фоне з’яўляецца неад’емнай часткай літоўскай геральдыкі, якая прадстаўляе старажытную і слаўную гісторыю дзяржаўнасці Літвы. “Выкарыстанне гістарычнага сцяга вельмі важна для ўмацавання пазітыўнага іміджу Літвы ў свеце, яно спрычыніцца да стымулявання міжнароднай супольнасці да зацікаўлення гісторыяй нашай краіны”, – напісаў канцлер у спецыяльнай заяве.  На думку канцлера гістарычны сцяг прадстаўляе Літву як краіну цярпімасці і шматнацыянальную.

Цяпер па законе гістарычны сцяг абавязкова вывешваецца толькі пры Каралеўскім палацы, замку ў Троках (Тракаі) і вайсковым музеі ў Коўне (Каўнасе). Дэпутаты-кансерватары ў Сейме Кястуціс Масюліс (Kęstutis Masiulis) і Стасіс Шадбарас (Stasys Šedbaras) прапануюць, каб гістарычны сцяг вывешваўся таксама пры дзяржаўных установах. Адпаведныя папраўкі да закона ўжо падалі ў канцылярыю Сейма. Гэтая ідэя падтрымліваецца Міністэрствам унутраных спраў, але яно падкрэслівае, што гэты сцяг не можа быць прыроўнены да нацыянальнага сцягам.

Дэпутат Яраслаў Наркевіч, які прадстаўляе польскую меншасць у парламенце Літвы, сказаў што ён асабіста выступае за такую ідэю: “... гэта гістарычны сцяг і нічога дрэннага ў тым няма”.

Палітык лічыць, што лепш гістарычны сцяг лепш адлюстроўвае шматвяковую гісторыю Літвы, чым цяперашні трохколерны. "Мы разглядалі гэта і відавочна, што гэты сцяг  лепш адлюстроўвае гістарычны, мультыкультурны і шматнацыянальны характар Літвы. Гэта быў бы крок наперад, паказаўшы, што Літва не з'яўляецца краінай адной нацыянальнасці. А гісторыю стваралі таксама іншыя народы, не толькі палякі, але таксама расіяне, беларусы, татары ці караімы”, – сказаў Яраслаў Наркевіч.

Паводле Delfi.lt

Фота D.Tunkūno і з архіва "РГ".

←В Крыму за сутки произошло два несчастных случая с белорусами на воде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика