Золата Нікіфара...
14.08.2012
—
Новости Общества
280 маладых хімікаў (ва ўзросце да 20 гадоў) бралі ўдзел у Міжнароднай алімпіядзе па хіміі ў Вашынгтоне. Сярод іх – чацвёра беларусаў, адзін з іх – пятнаццацігадовы случчанін Нікіфар Лазоўскі. Якраз ён і стаў (па выніках двух тураў) уладальнікам вышэйшай узнагароды – залатога медаля...
Увогуле беларуская каманда выступіла бліскуча: золата, два сярэбраныя медалі і бронза. Для Нікіфара, вучня старэйшай навучальнай установы Слуцка, гімназіі №1 гэта ні першая ўзнагарода. Ён ужо з’яўляецца сярэбраным прызёрам Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды па хіміі, гэтаксама неаднаразовым пераможцай абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. Віншуем!