Швэды пагавораць з КДБ: пакуль на адлегласьці

Источник материала:  
13.08.2012 17:29 — Новости Общества

Швэды пагавораць з КДБ: пакуль на адлегласьці

           


Пэр Кромвэл, кіраўнік швэдзкай кампаніі Studio Total, якая арганізавала "плюшавы дэсант" у Беларусь 4 ліпеня, пацьвердзіў нашаму радыё, што ён і ягоныя калегі атрымалі позвы ад КДБ зьявіцца ў Менску для сьледчых дзеяньняў ў гэтай справе.

Кромвэл сказаў, што "сёньня або заўтра" яны дадуць свой адказ – пасьля таго, як перамовяцца з КДБ.

На мінулым тыдні на афіцыйным сайце беларускага КДБ зьявіліся тры позвы, адрасаваныя грамадзянам Каралеўства Швецыі Пэру Кромвелу, Томасу Мазэці і Ганне Ліне Фрэй, у сувязі са сьледзтвам у справе парушэньня беларускай паветранай мяжы 4 ліпеня. У позвах гаворыцца, што гэтыя асобы павінны зьявіцца для правядзеньня сьледчых дзеяньняў у 10-дзённы тэрмін.

←Двое взрослых и ребенок погибли в ДТП в Минской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика