Прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты заяўляюць свае кандыдатуры
Прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу падаюць заявы ў выбарчыя акруговыя камісіі да 13 жніўня ўключна.
Прадстаўнікі працоўных калектываў і палітычных партый яшчэ могуць заяўляць свае кандыдатуры.
МАЛАДЗЕЧНА.У Маладзечанскую гарадскую выбарчую акругу №72 ад Камуністычнай партыі Беларусі сваю кандыдатуру прадставіў намеснік дырэктара ААТ "ГІРАМА" Сяргей Малішэўскі, жыхар Мінска.
ВІЛЕЙКА. МЯДЗЕЛ. У Вілейскую выбарчую акругу №74 падалі свае кандыдатуры:
ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Малярчук, пенсіянер Вілейскага раёна;
ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Іосіф Маціюн, пенсіянер Вілейскага раёна.
СМАРГОНЬ. АСТРАВЕЦ. У Смаргонскую выбарчую акругу №59 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі сваю кандыдатуру прапанаваў Мікалай Уласевіч, пенсіянер Астравецкага раёна.
МАЛАДЗЕЧНА. ВАЛОЖЫН. У акруговых камісіях №53 (Ашмяны) і №73 (Маладзечна. Валожын) пакуль адсутнічаюць заявы ад прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.
Ад 14 па 23 жніўня будзе праводзіцца рэгістрацыя будучых дэпутатаў.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 23 верасня.
Таццяна КАСЬЯН.
Зарэгістравалі ініцыятыўныя групы. Хто хоча стаць кандыдатам у дэпутаты?