Гандляры цацкамі: Плюшавы мішка ― цацка для дарослых!

Источник материала:  
09.08.2012 14:52 — Новости Общества

Гандляры цацкамі: Плюшавы мішка - цацка для дарослых!

           


У дзяржаўных крамах скардзяцца, што мядзведзікам зрабілі антырэкламу. Але попыт на іх не змяншаецца!

Гандляры цацкамі: Плюшавы мішка ― цацка для дарослых!


“Набыў матулі плюшавага мішку на дзень народзінаў. Мішкі цяпер у трэндзе, чо!” - гэты твіт падштурхнуў Еўрарадыё зрабіць рэйд па цацачных крамах. Нас цікавіць пытанне: ці ўзраслі ў Мінску продажы плюшавых мішак?

“Ёсць цацкі, папулярныя ў дзяцей, і цацкі, папулярныя ў дарослых, - распавядае супрацоўніца цацачнай секцыі ЦУМа. - І калі дзеці, у асноўным, рэагуюць на раскручаныя брэнды, на тое, што рэкламуецца, дык падыход дарослых больш практычны. Апошнімі днямі набываюць “пясочныя” наборы, мячыкі, бадмінтон і фрызбі”.

Таксама добра разбіраюць настольныя гульні, якія дапамагаюць дзецям навучыцца чытаць і пісаць. Натуральна, хутка ж у школу! Пераводжу размову на іншыя сезонныя падарункі “для дарослых”.

“Плюшавую цацку можна падарыць і ў 18, і ў 20, і ў 60 гадоў, - працягвае прадавачка ЦУМа. - А час мядзведзікаў у нас - гэта 8 Сакавіка і Дзень Святога Валянціна. Вось пад гэтыя святы плюшавыя мішкі і разыходзяцца найлепш”.

Гандляры цацкамі: Плюшавы мішка ― цацка для дарослых!


Сёлета, як і заўжды, мішкі карыстаюцца найбольшым попытам узімку і вясной. Выключаю дыктафон і чую з-за спіны ўздых жанчыны, якая ўзгадняла магчымасць размовы: “Пра плюшавых мядзведзікаў лепш было не казаць…” Міжнароднаму рэзанансу, які набылі плюшавыя цацкі, тут не рады. Але, кажуць, попыт на мядзведзікаў ёсць.

У краме “Матрошка” таксама поўна мішак. Ледзь дастаю фотаапарат - чую пытанне супрацоўніка крамы: “Для чаго здымаеце?” Адказваю, што выбіраю падарунак для дзяўчыны. “Дык во мядзведзікі: іх і ўлетку, і ўзімку бяруць!” - адразу ж раяць мне.

Што праўда, размятаць з палічак плюшавыя цацкі не спяшаюцца. Нягледзячы на тое, што мядзведзікаў можна знайсці на любы густ. Вось кудлаты - проста стоадсоткавы варыянт.

Гандляры цацкамі: Плюшавы мішка ― цацка для дарослых!


А гэты - белы. Але калі націснуць на пімпачку, пад “скурай” запальваюцца каляровыя лямпачкі.

Гандляры цацкамі: Плюшавы мішка ― цацка для дарослых!


“Спачатку чырвоныя, пасля зялёныя. Нічога такі! - паказвае тавар супрацоўнік “Матрошкі”. - І па кошце нармальна - 150 рублёў”.

Яшчэ адзін белы мядзведзік трымае ў лапах вялізнае чырвонае сэрца. Але дзяўчынка, якая праходзіць побач, патрабуе ад бацькоў вялікую шэрую котку.

Запраўка United Company на выездзе з Мінска - адно з самых вядомых месцаў у горадзе, дзе прадаюць плюшавых мішак. Кіруюся туды, каб даведацца, як продажы.

“Яны засталіся дакладна такімі ж. Людзі міма не праходзяць”, - адказвае на маё пытанне супрацоўнік кавярні, у якой прадаюцца мядзведзікі. Выбіраю сабе з кошыка мішку-жаніха і задаволены з’язджаю з кавярні: цяпер і ў мяне ёсць трэндавы падарунак!

Гандляры цацкамі: Плюшавы мішка ― цацка для дарослых!


←Братья Богдановичи сделали "олимпийский выбор" в пользу Бобруйской ДЮСШ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика