Ці павінен сацработнік апрацоўваць прысядзібны ўчастак?

Источник материала:  

Добры дзень, звяртаюся да вас з просьбай. Я пенсіянерка, інвалід другой групы па апорна-рухальным апараце. Пасля аперацыі трэба берагчыся. Аформілася на сацыяльнага работніка. Мая просьба да яго — прыбраць у хаце і дапамагчы на агародзе. Апошні ў мяне, як кажуць, добрай бабе сесці — соткі дзве. Дык вось, палоць агарод сацыяльныя работнікі не павінны. А мне ж толькі тое і трэба. Вы неяк пісалі пра Валожынскі раён, дзе такую работу сацыяльныя работнікі выконваюць...

М., Капыльскі раён (па просьбе заяўніцы прозвішча і дакладны адрас жыхарства не ўказваем). 

Ліст чытачкі мы прывялі ў скарочаным варыянце. Насамрэч ён быў большым — і па аб'ёме, і па эмоцыях. Што ж тычыцца сутнасці звароту — ці павінен сацыяльны работнік апрацоўваць прысядзібны ўчастак, — па каментарый мы звярнуліся ў дзяржаўную ўстанову "Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва". Вось што нам паведаміла ў адказ загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Святлана Чарніковіч.

— Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8.06.2001 г. № 858 "Аб зацвярджэнні Пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг, якія прадастаўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання сістэмы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з іх профілем і палажэння аб парадку і ўмовах прадастаўлення сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання сістэмы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне", праполка агарода і апрацоўка прысядзібнага ўчастка не ўваходзіць ў пералік паслуг, якія прадастаўляюцца сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. Сацыяльны работнік можа аказаць садзейнічанне ў падборы чалавека, які выконвае гэтую паслугу за пэўную плату, — сказала Святлана Вячаславаўна.

Калі вярнуцца да ранейшага матэрыялу са "Звязды", які згадвае наша чытачка, дык там таксама ішла гаворка пра тое, што апрацоўка прысядзібнага ўчастка сацыяльным работнікам выконваецца за дадатковую плату.

←Этот день в истории 9 августа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика