Студэнты ЕГУ возьмуць удзел у праграмах абмену з універсітэтамі Еўропы

Источник материала:  

Больш за 30 студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у новым навучальным годзе правядуць семестр ва ўніверсітэтах Еўропы ў межах праграм студэнцкага абмену Erasmus і Campus Europae.

Як паведамляе сайт ЕГУ, другі год студэнты ЕГУ маюць магчымасць паўнапраўнага ўдзелу ў праграме Еўрасаюза па студэнцкай мабільнасці Erasmus нароўні са студэнтамі іншых універсітэтаў Еўропы, тады як ніякі іншы беларускі ўніверсітэт гэтага прапанаваць не можа.

Большасць студэнтаў выбралі ў якасці ВНУ прыёму ўніверсітэты Іспаніі і Турцыі, наступныя ў спісе па папулярнасці — ВНУ Германіі і Партугаліі. Амаль палова студэнтаў, якія выязджаюць паводле абмену, — студэнты праграмы "Культурная спадчына і турызм".

Акрамя таго, 18 студэнтаў з Германіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, Турцыі і Чэхіі правядуць у ЕГУ семестр або акадэмічны год паводле абмену, асвойваючы курсы ў межах праграм медыя, дызайну і паліталогіі.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. У 2004 годзе пад націскам беларускіх уладаў ЕГУ быў вымушаны закрыцца і пазней працягнуў працу ў Вільнюсе. Цяпер у ім вучыцца прыблізна 2 тыс. студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе навучанне па бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, садзейнічае прасоўванню навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Паводле  БелаПАН.

←Более двух тысяч автомобилистов оштрафованы за парковку у водоемов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика