Рабочыя "Полацк-Шкловалакно" запатрабавалі даплаты за працу ў гарачыні
06.08.2012 22:47
—
Новости Общества
Рабочыя "Полацк-Шкловалакно" запатрабавалі даплаты за працу ў гарачыні
Прафсаюзны важак назваў паводзіны рабочых гераічнымі.
Рабочыя цэхаў № 6, 7 і 12 запатрабавалі даплаты за шкодныя ўмовы працы ў ліпені. Іх патрабаванні сфармуляваў у лісце да дырэктара прадпрыемства Мікалая Качаноўскага старшыня заводскай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Віктар Стукаў.
У лісце гаворыцца, што ў мінулым месяцы ў шэрагу цэхаў тэмпературныя паказчыкі значна перавышалі дапушчальныя санітарныя нормы. У якасці пацвярджэння на сайце прафсаюза выкладзеныя фота замераў тэмпературы, якае сягае 40 градусаў.
Старшыня прафсаюза нагадвае, што ў такіх выпадках Закон аб ахове працы дае права рабочым адмовіцца ад даручанай працы "ў выпадку ўзнікнення непасрэднай небяспекі для жыцця і здароўя" да таго часу, пакуль небяспека не будзе ліквідаваная. Але ніхто з рабочых ад працы не адмовіўся.

Віктар Стукаў называе паводзіны рабочых гераічнымі і вартымі адпаведнай аплаты. Ад імя прафсаюза ён прапануе кіраўніцтву "Полацк-Шкловалакно" зрабіць даплату работнікам цэхаў № 6, 7, 12 "за працу пры тэмпературах, што значна перавышаюць санітарныя нормы за ліпень месяц у памеры 50% да расцэнках за выпушчаную прадукцыю".
Як паведаміў "Нашай Ніве" Віктар Стукаў, на сёння рабочыя атрымалі надбаўкі ў памеры каля 22% да расцэнках за выпушчаную прадукцыю. Але ці стала гэта вынікам актыўнасці прафсаюза ён дакладна не ведае.
Па яго словах, падобныя сітуацыі ў цэхах здараюцца кожнае лета, а даплаты пачалі рабіць толькі ў гэтым годзе. "Праблема ў тым, што многія не ведаюць, што рабіць у падобных выпадках. У ліпені мы зрабілі замеры тэмпературы ў цэхах, склалі адпаведныя акты. Перавышэнне санітарных нормаў фіксавалася на працягу трох тыдняў месяца", — расказвае Віктар Стукаў.
Па словах старшыні прафсаюза, сярэдні заробак па прадпрыемстве складае каля 4 мільёнаў рублёў.
Атрымаць афіцыйны каментар з боку дырэкцыі "Полацк-Шкловалакно" на момант публікацыі не ўдалося.
![]() |
Каб уратавацца ад гарачыні, рабочыя апраналі змочаную ў халоднай вадзе вопратку. Фота: spbpolack.ru |