6 жніўня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі пра Вялікае Княства Літоўскае

Источник материала:  
05.08.2012 12:42 — Новости Общества


Прэзэнтацыя новай кнігі Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча “Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя” адбудзецца 6 жніўня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, 15). Пачатак а 16.30. Уваход вольны.

6 жніўня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі пра Вялікае Княства Літоўскае

Кніга “Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя” зьяўляецца своеасаблівым працягам папулярнага выданьня “Краіна Беларусь”.

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысьвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асьветнікамі. Кніга знаёміць з жыцьцём і побытам, ваеннымі перамогамі і культурнымі дасягненьнямі продкаў. На аснове гістарычных фактаў даводзіцца, што найменьні “Літва” і “ліцьвіны” на працягу некалькіх стагодзьдзяў былі назовамі Беларусі і беларусаў.

Аўтары не абмяжоўваюцца храналягічнымі межамі існаваньня Вялікага Княства Літоўскага. Шэраг разьдзелаў апавядаюць пра становішча нашых земляў у Расейскай імпэрыі, вызвольную барацьбу і спробы адрадзіць дзяржаву, пра нацыянальнае адраджэньне і лёс Віленшчыны ў ХХ стагодзьдзі.

Выданьне разбурае многія гістарыяграфічныя стэрэатыпы, а некаторыя зьвесткі прагучаць амаль як сэнсацыя.

У кнізе блізу 2000 ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу былі дагэтуль невядомыя.

Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаэўрапейскага руху цывілізацыі.

Навуковыя рэцэнзэнты кнігі — доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч і кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі. Рэдактар — Зьміцер Санько.

Адначасова перавыдадзеная кніга “Краіна Беларусь”, якая даўно стала бібліяграфічным рарытэтам.

Абодва важкія, багата ілюстраваныя тамы выйшлі ў славацкім выдавецтве Kalligram (Браціслава). Выдатную паліграфію забясьпечыла кнігам друкарня Neografia (г. Марцін, Славакія).



←Iгар Скрыпка: "Як адпачываць веласіпедна"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика