"Советской Белоруссии" - 85. Самае масавае і найстарэйшае выданне краіны сёння адзначае юбілей.
Адны называюць газету дапаможнікам па журналістыцы, другія - падручнікам па гісторыі. 85 гадоў газета распавядае пра наша жыццё. У рэдакцыі "СБ" сёння па-святочнаму шматлюдна. Віншавалі калегі па цэху. Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў зачытаў прывітанне Кіраўніка дзяржавы. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, газета маладая і крэатыўная. Яна застаецца актуальнай нават у эпоху Інтэрнэту і тэлебачання. У "Советской Белоруссии" сур'ёзна думаюць над стварэннем інтэрнэт-тэлебачання.
(Павел Якубовіч, галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия")