Алеся Міхалевіча выключылі з цэнтральнай базы Інтэрпола

Источник материала:  
30.07.2012 23:19 — Новости Общества

Алеся Міхалевіча выключылі з цэнтральнай базы Інтэрпола

           


Алеся Міхалевіча выключылі з цэнтральнай базы Інтэрпола
Алеся Міхалевіча выключылі з цэнтральнай базы Інтэрпола. Гэта вынікае з адказу Інтэрпола на зварот Міхалевіча ў гэтую міжнародную арганізацыю.

Аб гэтым былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі напісаў у сябе ў Фэйсбуку.

“Карацей, мяне выключылі з цэнтральнай базы. У якіх краінах у базах я застаўся, не гаворыцца”, — напісаў палітык-палітэмігрант.

Нагадаем, што летась Міхалевіч здолеў збегчы з Беларусі пасля вызвалення з СІЗА КДБ. У снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў польскім аэрапорце, бо яго імя знаходзілася ў спісе вышуку Інтэрпола з падачы Беларусі. Тады для вырашэння сітуацыі прыйшлося ўмяшацца польскаму міністэрству замежных спраў. Пазней палітык накіраваў ліст у Інтэрпол з просьбай растлумачыць сітуацыю з яго затрыманнем.

←Власть должна помогать людям в решении проблем, но в том случае, если требования законны. Это сегодня в Витебске заявил помощник Президента Николай Домашкевич.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика