Зорны дождж Персеідаў рассыплецца над Беларуссю

Источник материала:  

Назіраць гэтую з'яву можна будзе 12-13 жніўня, піша "Наша ніва".

Найпрыгажэйшую прыродную з’яву змогуць убачыць жыхары Беларусі 12 і 13 жніўня, менавіта ў гэты час над Зямлёй пройдзе зорны дождж Персеідаў.

У гэты час колькасць метэораў дасягае 100–110 у гадзіну.

Менавіта з-за актыўнасці гэтага патоку прынята лічыць, што асноўны зоркапад у гэтым годзе адбудзецца ў жніўні.

Персеіды — гэта найбольш стабільны, прыгожы і моцны штогадовы метэорны паток, радыянт якога ляжыць недалёка ад зоркі Персея, адсюль і назва патоку. Звычайная колькасць метэораў дасягае 60 у гадзіну.

Як і большасць зорных дажджоў, Персеіды створацца пры праходжанні Зямлі праз шлейф пылавых часціц з хваста каметы.

Найлепш назіраць за зорным дажджом будзе на світанні.

"Наша ніва".

Даведка "РГ". Радыянт - кропка ўяўнага вылету метэораў.

←Олимпиада. 30 июля, понедельник. Расписание выступлений белорусов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика