У 30-градусную спёку яны ідуць цэлы дзень з малітвамі да Бога па беларускіх шляхах.
Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна з часовага лагеру каталіцкіх пілігрымаў у Росіцу на руінах касцёла XIX ст. у мястэчку Зембін (Барысаўскі раён).

|
Ад велічнага касцёла ў Зембіне засталіся толькі руіны, але і яны ахоўваюцца дзяржавай к архітэктурны помнік. |

|
Скульптура Маці Божай захавалася некранутай. |

|
Пакуль рушыць пілігрымка, на вызначаным месцы ладзіцца намётавае мястэчка. |

|
Каля касцёлу закінутыя каталіцкія могілкі. |

|
Разгрузка рыштунка. |

|
Начуюць пілігрымы ў намётах. |

|
Прайсці пешшу некалькі дзясяткаў кіламетраў ў такую спёку - сапраўднае выпрабаванне. |

|
Вячэра пілігрымаў ля падмурку былога касцёла. |

|
Не адзін вывадак буслоў нарадзіўся ў гэтай буслянцы. |

Пілігрымы пачалі свой шлях з Барысава і за 7 дзён яны пераадолеюць больш за 300 кіламетраў. За гэты час да іх далучацца каталіцкія вернікі з Друі, Глыбокага, Верхнядзвінска і іншых парафій.
Нягледзячы на аддаленасць ад буйных гарадоў, у росіцкую святыню (Верхнядзвінскі раён) кожны год прыходзяць і прыязджаюць усё больш і больш пілігрымаў. Айцы марыяне, якія апякуюцца гэтым месцам, і сёлета запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцу, якія адбудуцца 3 і 4 жніўня.
У 1943 годзе ў мястэчку Росіца бласлаўлёныя мучанікі Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра разам з вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас карнай акцыі гітлераўцаў.