Школу Янкі Купалы зачынілі ў юбілей песняра

Источник материала:  
28.07.2012 16:29 — Новости Общества

Школу Янкі Купалы зачынілі ў юбілей песняра

           


Бяларуцкая базавая школа, якая знаходзіцца на поўдні Лагойшчыны, дапрацоўвае апошнія дні. 1 верасня заняткі ў ёй не пачнуцца. Прычынай таму стала дэмаграфія. "Настаўнікаў стала больш, чым вучняў", — сумна жартуюць у доме праз дарогу ад школы. Зрэшты, толькі па Міншчыне сёлета будуць расфармаваныя амаль 30 школ.

Школу Янкі Купалы зачынілі ў юбілей песняра


Але Бяларучы — незвычайная вёска. Вядомасць яна атрымала дзякуючы народнаму вучылішчу, дзе ад восені 1897 да вясны 1898 вучыўся пятнаццацігадовы Іван Луцэвіч — Янка Купала.

У Бяларучах ён здаў экстэрнам экзамены і атрымаў атэстат аб адукацыі.

У вайну драўляны будынак школы згарэў, таму па сканчэнні Другой сусветнай вайны было вырашана пабудаваць новую школу, якая атрымала імя Янкі Купалы. Неўзабаве ў ёй быў створаны музей песняра, а каля ўваходу з’явілася мемарыяльная дошка.

Аднапавярховы цагляны будынак з недарэчным цяпер транспарантам "Сардэчна запрашаем" усё яшчэ выглядае дагледжаным. Некалькі класаў, спортзал і сталоўка. За будынкам — невялікае футбольнае поле і турнікі.

Бяларучы павольна выміраюць: паводле апошніх падлікаў, тут жыве менш за 70 чалавек. Аднак на змену ім прыходзяць "катэджныя".

25 кіламетраў ад Мінска — адлегласць, якая дазваляе працаваць у горадзе, а жыць на прыродзе. Свабоднай хаты тут не знойдзеш, усё перапрададзена і перабудавана. Дарэчы, пустыя ўчасткі па 10 сотак прадаюцца па $6-7 тысяч, а гатовыя дамы можна набыць за $50 тысяч. Аднак у любым выпадку двух- і трохпавярховыя катэджы з расійскамі спадарожнікавымі антэнамі "Трыкалор" на даху жывуць сваім жыццём. Бацькі возяць дзяцей у мінскія ліцэі і гімназіі, таму Бяларуцкая школа стаіць паўпустая.

"Сёлета ў нас вучылася 25 чалавек, — расказвае дырэктарка Людміла Васільчанка. — Пяць чалавек выпусціліся, яшчэ некалькі раз’ехаліся. Засталося 18 вучняў".

Столькі ж працавала настаўнікаў і тэхнічнага персаналу. У дзесяці вёсках, адкуль аўтобус забірае дзяцей у Бяларучы, не знайшлося ніводнага першакласніка. "Калі не закрываць школу цяпер, то давядзецца гэта рабіць зімой, у студзені. А настаўнікам у сярэдзіне навучальнага года не будзе куды ўладкавацца", — тлумачыць дырэктарка. Большасць дзяцей пойдзе вучыцца ў суседняе Сёмкава, а некаторыя настаўнікі знойдуць працу ў Астрашыцы.

Што рабіць з музеем, пакуль не вырашана. Адзін з варыянтаў — аддаць экспанаты ў філію купалаўскага музея ў Акопы.

Да 1 верасня школа яшчэ працуе. Што будзе пасля? Хутчэй за ўсё, будынак будзе выстаўлены на аўкцыён. На якую цану варта арыентавацца ахвотным набыць школу імя Янкі Купалы, сказаць складана. Для параўнання, на сайце Лагойскага райвыканкама выстаўлены на продаж сельскі клуб, за яго просяць каля $4 тысяч.

←Китайские офицеры примерят форму белорусских пограничников.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика