Дваровая культура набірае папулярнасць.

Источник материала:  
28.07.2012 16:30 — Новости Общества

Смотреть

Дваровая культура набірае папулярнасць.

Ад малога да вялікага бавяць час на спартыўных пляцоўках. І ствараюць іх самі жыхары. Але ініцыятыва гэтая сустракае шмат бюракратычных перашкод. У праблеме разбіралася наша здымачная група.

Расказвае Марына Мураўёва.
Калі хатнія клопаты надакучылі, а душа рвецца ў бой, то лепшае рашэнне - выпусціць пару ў валейболе. Яскравы прыклад таму мы знайшлі ў Малінаўцы. Маладая матуля Ульяна разам са сваімі аднадумцамі кожны вечар басанож на пляцоўцы падымае пыл.
(Ульяна Смірнова, валейбалістка-аматар)
Каб вось так бавіць час з карысцю для сябе і суседзяў, дастаткова аднаго жадання. Але стварэнне валейбольнай пляцоўкі - працэс цяжкі. Самі касілі траву, прыбіралі смецце і шкло. Пясок і сетка - за ўласныя сродкі. Ініцыятары - малайцы. А каб ініцыятыва не была пакарана, трэба загадзя ўзгадняць праект з мясцовымі камунальнымі службамі.
(Уладзімір Раманюк, намеснік дырэктара па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні жылфонду)
Магчымасці спартыўнага спосабу жыцця ў мінчан ёсць. Напрыклад, у Маскоўскім раёне існуе каля 160 спартыўных пляцовах. Усе яны - па ініцыятыве і за ўласныя сродкі жыхароў. Пры падтрымцы мясцовых улад устаноўлены толькі спартыўныя трэнажоры.
Дваровая культура набірае абароты, з утульных дворыкаў выходзіць на цэнтральныя пляцоўкі горада. І калі кроў кіпіць экстрымам, моладзі ёсць, што выбраць. Тут табе і паркур....
Здаецца, ініцыятыва ёсць. Актывісты - знойдуцца. Нават бюджэт грошы выдаткоўвае - ажно паўтара мільярда. Але замест спартыўных пляцовак - пустазелле. І калі б ініцыятыва выпускалася ў таблетках, мясцовым уладам трэба было б прайсці прафілактычны курс. 

←Мода на ретро теперь не только в одежде, но и в технике.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика